Ніва № 25 (3554), 23 чэрвеня 2024 г.
Вершаўчытальня Андрэя СЦЕПАНЮКА (80). Лёгка і прыемнаАндрэй СЦЕПАНЮКНяхай будзе лёгка і прыемна, дык маем жа чэрвень, за акном жара, а і канікулы неўзабаве. І хаця доўгія гады лічылася, што беларусы — народ сялянскі, які ў летнюю пару цяжка працуе, то ўсё ж такі няхай будзе... Мая патрэба пошукаў прыемнасці ў штодзённасці не вынікае з лепшага стану ўсяго, што знаходзіцца ў галаве, і не вынікае зразумела са штодзённага агляду таго, што робіцца ў той частцы свету, у якой жывем, але проста так хочацца. «І што мне зробіце?» — як, здаецца, гаворыць кожнага ранку чалавек, які амаль трыццаць гадоў таму назад пачаў забіваць беларускія мары аб свабодзе. Ці не спозненыя гэта пошукі таго, што некаторыя называюць шчасцем? Як жа рэдка ў апошнія дні і гады чуў я гэтае слова — шчасце. Ці гэта мая няўважлівасць на словы іншых, ці сапраўды перасталі мы ісці ў напрамку таго, што так называюць? А калі так, то з чаго гэта вынікае?.. Вось яно, шчасце, — прачнуцца ранкам (Бо можна было б зусім не прачнуцца) І глядзець, як аблокі будуюць старанна За акном тваім сотні цікавых канструкцый. Вось яно, шчасце, — летам халодным Адчуваць цяпло жаночага цела, Адчуваць на вуснах гарачы подых І ў кіпені жарсцяў тануць звар’яцела. Вось яно, шчасце, — апошнія грошы Аддаць на віно і напіцца да трасцы А потым сядзець з тварам паношаным І думаць: „Няма ніякага (...) |