Ніва № 25 (3554), 23 чэрвеня 2024 г.
Міжнародны кніжны кірмашАляксандр ВЯРБІЦКІЗ 23 па 26 мая праходзіў у Варшаве Міжнародны кніжны кірмаш. У памяшканнях Палаца культуры і навукі было каля соткі стэндаў. У палатках навонкі Палаца было пад дзвесце стэндаў. Стэнд 138 прапанаваў кнігі беларускіх выдавецтваў, так айчынных аўтараў, як і пераклады на беларускую з іншых моў. Свае прапановы прадстаўлялі выдавецтвы «Чабор», «Камунікат», «Gutenberg», «hochroth Minsk», Інстытут беларускай кнігі, «Мяне няма», «Полацкія лабірынты», «Скарына», «Славянка», «Янушкевіч», «Кнігаўка». Валянціна Андрэева, галоўны рэдактар выдавецтва «Gutenberg Publisher»: — Гэта беларускае выдавецтва ў Кракаве; мы заснавалі яго выехаўшы з Беларусі. На сёлетні варшаўскі кніжны кірмаш мы прывезлі пераклады на беларускую мову раманаў Сашы Філіпенкі «Былы сын» і «Крэмулятар». Таксама прапануем новую кнігу, выданне рамана жанру Young adult «Соня стой» аўтаркі Сашы Гук. Таксама ёсць перавыданні з польскай серыі, якую мы стварылі ў канцы мінулага года сумесна з Цэнтрам беларускай салідарнасці і некалькі яшчэ цікавых кніг. На сёння, за год і два месяцы, мы маем дваццаць загалоўкаў. Яраслаў Іванюк, выдавецтва «Камунікат»: — З пачатку, калі мы сталі займацца выдаваннем папяровых кніг, выдалі ўжо амаль сорак кніг. Пачалі мы з восені 2021 года кнігай «Гэй Бэн Гіном»; гэта раман Уладзіміра Някляева, дзе аўтар стараецца высветліць праўду пра смерць Янкі Купалы. Гэта было першае выданне такога (...) |