Ніва № 25 (3554), 23 чэрвеня 2024 г.

Пастанова пра зону ўжо падпісана

Радаслаў МАЦІЕВІЧ

Міністр унутраных спраў і адміністрацыі Тамаш Сямоняк падпісаў пастанову аб увядзенні г.зв. буфернай зоны на мяжы з Беларуссю. Гэта азначае часовую забарону на знаходжанне грамадзян у гэтым рэгіёне.

Згодна з раней апублікаваным праектам пастановы, часовая забарона на знаходжанне ў асобнай мясцовасці ў памежнай зоне каля мяжы з Беларуссю дзейнічае 90 дзён. Пастанова ўступіла ў сілу ў чацвер, 13 чэрвеня. У міністэрстве сцвярджаюць, што зона «абмежаваная да неабходнага мінімуму». У цяперашнім праекце пастановы зона ахоплівае мяжу працягласцю 60,67 км, размешчаную ў межах тэрытарыяльнага дыяпазону памежных заставаў у Нараўцы, Белавежы, Дубічах-Царкоўных і Чаромсе. Што будзе ахопліваць буферная зона? Згодна з праектам пастановы, на ўчастку даўжынёй каля 44 кіламетраў забароненая зона будзе ахопліваць 200 метраў ад лініі дзяржаўнай мяжы, а на ўчастку даўжынёй прыкладна 16 кіламетраў, які знаходзіцца ў зоне запаведнікаў, — пашырана і складзе каля двух кіламетраў.

«Прапанаваная тэрыторыя забароненай зоны ў прынцыпе не будзе ўключаць населеных пунктаў і турыстычных маршрутаў, каб наступствы ўведзеных абмежаванняў былі як мага менш абцяжарваючымі жыхароў, турыстаў і іншых суб’ектаў, якія вядуць прафесійную дзейнасць», — адзначылі ў міністэрстве.

«Прапанаваныя рашэнні — шляхам абмежавання прысутнасці старонніх асоб у зоне службовых дзеянняў — накіраваныя на гарантаванне бяспекі як (...)


поўны тэкст артыкула ў друкаваным варыянце газеты або праз тыдзень у архіўным выпуску Нівы.PDF