Ніва № 25 (3554), 23 чэрвеня 2024 г.
У Гарадку... салодкае жыццёМіра ЛУКШАСпачатку былі Кая Койдэр і Міхал Дэмскі. І падарылі (а дакладней пазычылі) чароўную скрынку з прылепленымі абгорткамі даваенных цукерак, вырабленых у Гарадку габрэйскай фірмай С. Шварцберга, якой сценкі пад сподам былі заклеены афішамі выступленняў габрэйскіх тэатраў. А скрынка была ў старадаўняй вёсцы Меляшкі, адкуль родам дзед і прадзед Міхала Дэмскага. Сужонства навукоўцаў Койдэр і Дэмскага пакінула сталіцы, жыве цяпер на Гарадоччыне, а іхнія дзеці даязджаюць на ўрокі беларускай мовы ў гарадоцкую школу. А справай габрэйскай фабрыкі цукерак заняліся Дарыюш Жукоўскі і Тамаш Віснеўскі. Трэба ўзнавіць памяць пра гарадоцкія «цукры»! Пасля некалькіх месяцаў працы ім удалося, дзякуючы вялікай працы графічнага дызайнера Томка Жахоўскага, рэканструяваць пашкоджаныя даваенныя абгорткі ад цукерак, вырабленыя габрэйскай фірмай з Гарадка каля Беластока (а можа гэта хутчэй Беласток каля Гарадка), хаця можна меркаваць, што самі абгорткі былі надрукаваны ў Гродне. У міжчассі да нас (між іншым у «Месца», вуліца Мальмеда, 6) завітаў Гары Рамлер з Аўстраліі, які мае карані ў Гарадку і Беластоку (род Лунскіх). — Мы расказалі яму ўсю гісторыю, і сям’я Гары падтрымала праект шчодрым ахвяраваннем. Потым, пасля некалькіх тыдняў пошукаў кампаніі, якая пагадзілася б вырабляць для нас крафтавыя (рукадзельныя) цукеркі да 50 кілаграмаў — далі рады! Бо іншыя фірмы прапанавалі выраб цукерак ад адной тоны і (...) |