Ніва № 25 (3554), 23 чэрвеня 2024 г.

Садок з добрымі людзьмі!

Ганна КАНДРАЦЮК

З Міраславай Ніканчук — настаўніцай і арганізатаркай, душой «Калебкі» з Самаўрадавага садка № 1 у Гайнаўцы гутарыць Ганна Кандрацюк.

Ганна Кандрацюк: — Ваша «Калебка» адзначае дваццацігадовы юбілей. Што на працягу гэтых гадоў лічыце сваім найбольшым поспехам?

Міраслава Ніканчук: — Для мяне самы вялікі поспех гэта тое, што мы захаваліся, што далей існуем, што прыходзяць новыя дзеці...

— Шмат у Вас было цяжкіх момантаў, завіраванняў...

— Вельмі цяжка было ў час пандэміі, калі мы працавалі анлайн. Я высылала інфармацыі бацькам, напрыклад як зрабіць буславу лапу, як упрыгожыць велікодную вярбу ці пафарбаваць яйкі. Велікодныя звычаі здаліся тады як ніколі важнымі, іх не хацелася ні за што закінуць. Яшчэ вельмі складана было падрыхтаваць дзяцей да конкурсаў, якія таксама ладзілі анлайн. А пасля ковіду настаў яшчэ горшы час. Адышла на пенсію Аля (настаўніца Ала Супрун, з якой Міраслава Ніканчук ад пачатку вяла «Калебку» — Г. К.) і я ўжо думала, што не дам рады. Ну, не спраўлюся з такой колькасцю абавязкаў і праблем, якія ўсё множыліся і адбіралі здароўе. І дзяцей, як на злосць, было ў нас усё менш і менш. Словам, усё сыпалася і валілася на галаву...

— Як удалося Вам гэта ахапіць?

— Я з галавой кінулася на глыбокія воды і не здалася, сама павяла заняткі. Бо ведаеце, шкада мне было таго, што гадамі напрацавалі, часта на грамадскіх пачатках, (...)


поўны тэкст артыкула ў друкаваным варыянце газеты або праз тыдзень у архіўным выпуску Нівы.PDF