Ніва № 25 (3554), 23 чэрвеня 2024 г.
Яшчэ раз пра традыцыіУладзімір ХІЛЬМАНОВІЧПасля выбараў у Еўрапарламент насельнікаў кантынента захапіў футбольны форум лепшых прадстаўнікоў нашай прасторы. Гарады Германіі, якая выступае гаспадаром спартовага фэсту, наваднілі дзясяткі і нават соткі тысяч заўзятараў папулярнай гульні. Прыхільнікі футбольных дружын з 24 краін — балканцы, скандынавы, усходнія славяне, пірэнейцы, брытанцы, стракатыя прадстаўнікі Заходняй Еўропы, малаазійцы (прыпомню, што Турцыя выступае ўжо здаўна менавіта ў еўрапейскіх турнірах) дэманструюць на плошчах і трыбунах свае адметныя якасці. Асабіста для мяне, а гляджу ўжо 12-ы еўрачэмпіянат у сваім жыцці, заўсёды былі прывабнымі якраз нацыянальныя стылі і праявы характару розных каманд. А калі разваліліся Югаславія, Савецкі Саюз, стала надзвычай цікава сачыць за асобнымі дружынамі гэтых, былых імперскіх, дзяржаўных утварэнняў. Гадоў дзесяць таму мне пашчасціла праехаць амаль па ўсёй балканскай прасторы. Найбольш здзівіла і ўразіла тое, што там, дзе канчалася мяжа адной дзяржавы, вельмі хутка прыкметна мяняўся выгляд і характар гор. Гэта нават цяжка апісаць, але выглядала ўсё вельмі яскрава, і станавіўся зразумелым падзел былой Югаславіі на больш дробныя дзяржавы. І гэтыя новыя краіны прынеслі ў Еўропу свежы вецер і каларыт. Тое, як развіла, прыкладам, маленькая Славенія свой спорт, ёсць узорам для многіх. Фактычна зборныя ўсяго свету — Францыі, Швейцарыі, Бельгіі, Аўстрыі — для мяне намнога менш цікавыя за (...) |