Ніва № 25 (3554), 23 чэрвеня 2024 г.

V З’езд выпускнікоў Гайнаўскага белліцэя

Аляксей МАРОЗ

Размова аб V З’ездзе выпускнікоў Гайнаўскага белліцэя, запланаваным на 28 і 29 верасня 2024 года і прымеркаваным да юбілею 75-годдзя школы.

— 75 гадоў існавання Гайнаўскага белліцэя гэта доўгі перыяд. Што было самым важным у дзейнасці школы, якая мяняла назвы і зараз называецца ІІ Агульнаадукацыйным ліцэем з дадатковым навучаннем беларускай мовы?

Ігар Лукашук — дырэктар Гайнаўскага белліцэя: — Самае важнае, што вылучае наш белліцэй сярод іншых ліцэяў у краіне і робіць яго непаўторным гэта тое, што сваю працу накіроўвае на падтрымку і развіццё беларускай нацыянальнай і культурнай тоеснасці вучняў. Гэта важная задача, якую ліцэй выконвае для асяроддзя беларускай меншасці ў Гайнаўскім павеце і не толькі тут. Гэта паказваюць выпускнікі нашага ліцэя, якія потым актыўна дзейнічаюць у грамадскай прасторы беларускай меншасці, ствараюць новыя праекты, прапановы, мерапрыемствы. Гэта вельмі важная гістарычная роля. 75 гадоў гэта час, калі вельмі многа людзей перайшло парогі белліцэя, ці ў адным, ці ў другім будынку, ці пад такой назвай, ці пад іншай, але гэта надалей увесь час застаецца Гайнаўскі беларускі ліцэй.

Яўген Сачко — былы шматгадовы дырэктар Гайнаўскага белліцэя, а зараз настаўнік: — З верасня 1990 года, калі я стаў працаваць у Гайнаўскім белліцэі, найважнейшым момантам было пачаць будову новага будынка школы. Было штораз больш ахвотных вучыцца і моладзь не (...)


поўны тэкст артыкула ў друкаваным варыянце газеты або праз тыдзень у архіўным выпуску Нівы.PDF