Ніва № 24 (3553), 16 чэрвеня 2024 г.
Высмактанае з інфармацыйнага пальчыкаАляксандр ВЯРБІЦКІУ аўторак 4 чэрвеня атрымаў я ад галоўнага рэдактара Яўгена Вапы інфармацыю: «Szanowni Państwo, w dniach 5-6 czerwca wojewoda podlaski Jacek Brzozowski organizuje spotkania konsultacyjne dotyczące projektu rozporządzenia MSWiA ws. czasowego zakazu przebywania w strefie nadgranicznej. (...) Możliwość nagrania wypowiedzi przewidujemy po spotkaniach. Pozdrawiam». На мой мужыцкага вываду розум паведамленне было з нашай Ваяводскай управы і дазваляла меркаваць, што гэта і агульнае запрашэнне для медыя, каб «чацвётрая ўлада» пабачыла стаўленне прадстаўнікоў самакіравання, прадпрымальнікаў і леснікоў да дэталяў урадавай прапановы... На сустрэчу з самаўрадаўцамі я не мог з’явіцца з за занятасці ўласнымі справамі, але палічыў гэтую частку нават лішняй, бо ж у «Ніве» была апублікавана заява на гэты конт нашых мясцовых улад. Быў на другой сустрэчы — з прадпрымальнікамі, якая адбылася ў той жа дзень, 5 чэрвеня. На наступны дзень з’явіўся я ў Калонную залу Ваяводскай управы. Перад сустрэчай з леснікамі падышоў да мяне сам ваявода Яцэк Бжазоўскі і пацікавіўся, хто я. Я прадставіўся і ваявода заявіў мне, што ў падзеі не прадбачаны ўдзел медыя. Пасля паўтарыла мне гэта і адказная за кантакт з медыя прадстаўніца арганізатараў мерапрыемства. Быў спрактыкаваны народ з медыйнага свету, які перад пачаткам кожнай часткі кансультацый абступаў нейкую асобу, дапушчаную да таінстваў, а пасля (...) |