Ніва № 24 (3553), 16 чэрвеня 2024 г.
XIV Дзень традыцыі Рэчы ПаспалітайМіхал ІВАНЮКXVII стагоддзе — адзін з найбольш бурных перыядаў у гісторыі Рэчы Паспалітай, перыяд войнаў, паўстанняў і меншых канфліктаў, якія ахапілі нашы землі, а таксама спрэчак паміж магнацкімі родамі. Маляўнічы перыяд, але ў значнай ступені войны і канфлікты прывялі да распаду дзяржавы і страты суверэнітэту суб’ектамі, якія яе складалі, і знікнення Рэчы Паспалітай з карты Еўропы на тэрмін 123 гадоў у выпадку Польшчы, Літвы і Латвіі, а ў выпадку Беларусі і Украіны на яшчэ большы час. Менавіта ў гэты перыяд ваеннага ліхалецця былі створаны легендарныя гусарскія харугвы, якія складалі ваенную моц тагачаснай Рэчы Паспалітай. Яны складаліся з самай вяльможнай шляхты, якая даводзіла да страху чужынцаў. Мелі яны копіі даўжынёй ад 4,5 да 6,2 метра і крылы, прымацаваныя да розных частак даспеха або сядла. Былі сярод іх аднак і сумнавядомыя атрады «лісоўцаў», званых яшчэ «элеарамі», якія мелі дрэнную рэпутацыю застрэльшчыкаў, якія жылі ў сядле і здзяйснялі смелыя дзеянні і рэйды. А іх дрэнная слава як жорсткіх рабаўнікоў дайшла нават да краін Заходняй Еўропы, дзе маці палохалі імі сваіх непакорлівых дзяцей нават пасля роспуску гэтага фарміравання. Альбо татарская лёгкая конніца, складзеная з уцекачоў з Залатой Арды, аселых на землях былой Рэчы Паспалітай. З гэтым маляўнічым гістарычным перыядам пазнаёміў нас класік польскай літаратуры Генрык Сянкевіч, а ў наш час у сваіх гістарычна-прыгодніцкіх кнігах апісвае Яцэк (...) |