Ніва № 24 (3553), 16 чэрвеня 2024 г.
Надзея (працяг з «Нівы» № 23)Віктар САЗОНАЎВалерка скасіў вока на рукі жонкі. Не мог ён не заўважыць такой дэталі, што тая ў руках трымала невялічкую прыгожую каробачку, якая і без змесціва каштуе не мала. Ну, а што там усярэдзіне — здагадацца было не цяжка. — Сымановіч пярсцёнак падарыў, — працадзіў ён праз зубы. — Так. Падарыў. — Напэўна і мне кіне адкупнога. Яго голас набываў саркастычныя ноты і ўзмацняўся між волі свайго гаспадара, бо гаспадар вырашыў ні ў якім разе не зрывацца, а вось голас пратэставаў супраць гэтага рашэння. Гаспадару то хапіла ўчарашняга па самае горла. Калі жонцы па твары з’ездзіў. Сам сябе зараз саромеўся, бо меў цвёрдыя прынцыпы не падымаць на жанчыну руку. Ні левую, ні тым больш правую. Правая то ў яго была ўдарнай. Таму лепш яе выкарыстоўваць для трымання бутэлькі са шляхетным як ён амерыканскім віскаром. Калі яшчэ такі папіць давядзецца?! Ну а сёння за вячэрай у Сымановіча што здарылася, тое здарылася. Не яго ўжо гэта справа. Халера з ім. І гэтая каробачка з яе змесцівам не ёсць нечаканасцю. Яшчэ ўчора ўсё было зразумелым. І што Сымановіч замуж Наталлі прапануе, і што яна з радасцю пагадзіцца... — Так, — адказала Наталля. — Ён падрыхтаваў табе добрага, як ты кажаш, адкупнога. Застанешся задаволены. — І ты мне раіш гэта прыняць?! Я ж не гандляр, каб шукаць выгаду. — А чаму не?! Ты ж гэтага прагнуў. — Ну, так. А чаму б (...) |