Ніва № 24 (3553), 16 чэрвеня 2024 г.

Вяртанні да Быкава

Андрэй СЦЕПАНЮК

Найлепшым спосабам на напісанне тэксту пра Васіля Быкава да 100-годдзя яго народзінаў быў бы пералік усіх твораў, якія ён напісаў і заканчэнне, якое складалася б толькі з аднаго слова: «Прачытайце!». Прачытайце, калі не ўсё, то прынамсі штосьці выбранае з твораў пісьменніка. Прачытайце, асабліва тыя, якім яшчэ хвіліну раней здавалася, што Васіль Быкаў гэта ўжо пісьменнік гістарычны, які прысвяціў сваю творчую дарогу апісванню таго, што ўжо было і ніколі не вернецца. Так, як заўсёды бывае з выдатнымі творцамі, і ў тым выпадку аказалася, што напісанае Быкавым пазачасавае і ў сваім вымярэнні не мае межаў, якія тую ж творчасць замыкаюць. А дык Васіль Быкаў пісаў, галоўным чынам, аб вайне...

Нарадзіўся Васіль Быкаў 19 чэрвеня 1924 года ў вёсцы Бычкі Ушацкага раёна Віцебскай вобласці. Сваю кнігу ўспамінаў «Доўгая дарога дадому», якую пачаў пісаць у 2000 годзе, і да якой яшчэ не раз вернемся, пачынае пісьменнік з такіх вось слоў: «Родная мая мясціна, мабыць, не надта тыповая для раўніннай поўначы Беларусі — дужа зрыты рэльеф, пагоркі і лагчыны, раўкі, балацявіны і азёры. Азёраў дык нават зашмат — палявых і лясных, круглых, крывулястых, часам з голымі, а ў бальшыні з аброслымі трыснягом берагамі, ну і вядома, лясы. Чырвоных бароў, праўда, засталося няшмат — бары высякалі, асабліва пасля войнаў — на будоўлю, дровы, на продаж. Палі амаль паўсюль цесныя, лапікамі на пагорках, нізінах, часцяком парэзаныя (...)


поўны тэкст артыкула ў друкаваным варыянце газеты або праз тыдзень у архіўным выпуску Нівы.PDF