Ніва № 24 (3553), 16 чэрвеня 2024 г.

Добрая сотка! Столькі прайшло фэстаў за 16 гадоў

Уршуля ШУБЗДА

Дзе жывуць людзі, там грае музыка — у такім вялікім скарачэнні можна было б падвесці ідэю фэстаў з цыкла І тут жывуць людзі, які стартаваў ужо шаснаццаты раз. З 2009 года фэсты праходзяць у самых малых падляшскіх беларускіх вёсачках. Як падкрэсліў Тамаш Ціханюк, за той час прайшло сто такога тыпу мерапрыемстваў пад агульным лозунгам І тут жывуць людзі. Зараз падляшскія калектывы зайгралі ў Сацах, што ў гміне Нарва, і такім чынам адсвяткавалі юбілейную сотку.

Фэсты з цыкла І тут жывуць людзі адбываюцца ў розных мясцовасцях і маюць падобны характар. Падляшская вёска, вядома, мае сваю атмасферу, а фэсты вельмі добра ў яе ўпісваюцца. Замест адмысловай сцэны, гурты граюць у невялікай палатцы, няма таксама вялікіх і шумных анонсаў, бо, як кажуць арганізатары, інфармацыя пра канкрэтны фэст перадаецца ў вуснай форме — і гэта ўсё працуе.

— Так, так можна сказаць — сонца там, дзе мы, — сказаў дырэктар Беларускага музея ў Гайнаўцы Тамаш Ціханюк. — Нашы фэсты арганізуем з 2009 года. Гэта ўжо шаснаццаць гадоў і шаснаццаць выпускаў цыкла фэстаў. На працягу таго часу адбылося сто фэстаў. Не буду казаць, колькі калектываў і гуртоў выступіла на фэстах. Мы, як арганізатары, адчуваем, што гэта ўжо такая вялікая сям’я, бо некаторыя людзі ездзяць за намі, з намі, ад першых выпускаў нашых фэстаў. Людзі добра ведаюць, дзе адбудзецца чарговы фэст, нават звяртаюць нам увагу, што не (...)


поўны тэкст артыкула ў друкаваным варыянце газеты або праз тыдзень у архіўным выпуску Нівы.PDF