Ніва № 24 (3553), 16 чэрвеня 2024 г.

Наша шаснаццатка — выбраная жыхарамі, для жыхароў. Размова з новаабранай войт Нарваўскай гміны Анэтай Леановіч.

Аляксей МАРОЗ

— Віншую Вас з выбарам на войта Нарваўскай гміны. Спачатку раскажыце пра сябе.

— Мне 41 год. Па адукацыі я — юрыст, выпускніца юрыдычнага аддзялення Універсітэта ў Беластоку. Таксама я дарадчык па мытных справах, мытнага абслугоўвання і спедыцыі ды спецыяліст па замежным гандлі. Ад дзевяці гадоў я была гміннай раднай, а амаль ад васьмі гадоў — старшынёй Гміннай рады ў Нарве. Па волі выбаршчыкаў я стала цяпер войтам. У мяне ёсць дачка, якая неўзабаве скончыць 19 гадоў. Я родам з Нарвы, але зараз жыву ў Тыневічах. Мае дзядулі з аднаго боку з Агароднік, а з другога — з Градочна, з Лапухоўкі, таму я — свая дзяўчына.

— Якія планы маеце намер рэалізаваць спачатку?

— Не ўсе ведаюць, якое ўздзеянне мела прадаўжэнне тэрміну паўнамоцтваў на дзейнасць нашай гміны. Раней, калі кадэнцыі рады гміны канчаліся восенню, практычна ўсе інвестыцыі былі закрытымі. Калі прыходзіў войт і была выбрана новая рада, маглі яны засяродзіцца на стварэнні бюджэту на новы год. Цяпер бюджэт на гэты год ужо запланаваны, прыняты і мусім яго выконваць. У нас многа распачатых інвестыцый. Перад намі яшчэ інвестыцыі, якія не былі запланаваны, але паяўляюцца магчымасці выкарыстаць на іх вонкавыя сродкі і будзем намагацца выкарыстаць іх дзеля рэалізацыі гэтых інвестыцый. Напэўна будзе рэарганізацыя працы гміннай управы. Не хапае ў нас (...)


поўны тэкст артыкула ў друкаваным варыянце газеты або праз тыдзень у архіўным выпуску Нівы.PDF