Ніва № 24 (3553), 16 чэрвеня 2024 г.
Арлянская брама!Ганна КАНДРАЦЮКЗубава, Бельскі павет, 7 чэрвеня 2024 г. Падобны цягач да нядаўна асацыяваўся з забастоўкамі сялян, якіх раз’юшыў «зялёны лад» — еўрапраект з экалагічным ухілам. Важнасць блакад падбівала салідная тэхніка, чалавек глядзеў і думаў: «Лёгка такіх не сапхнеш з дарогі!». Для трактара не цікава да чаго яго скарыстаюць і якія ўзбудзіць ён эмоцыі. Ён прывыкшы араць і паслухмяна выконваць загады гаспадара. У гэты раз зубаўскі гаспадар перайшоў усіх разумных і сябе самога. Вось яго мадэрны цягач, якога лёгка не сапхнеш з дарогі, ажыццявіў стары вясельны абрад — браму. Ён перасек дарогу, што ні туды, і не сюды. Ці гэта па плане, ці выпадкова ён загарадзіў дарогу пад слупам з буслянкай і буслам, — як пісаў паэт Віктар Швед, — птушкай — сімвалам Беларусі! Сцэнаграфія — проста казка! Як і двухмоўныя пажаданні маладажонам: WSZYSTKIEGO NAJLEPSZEGO NA NOWEJ DRODZE ŻYCIA! МНОГАЯ ЛЕТА. Падобная брама ўцешыла не толькі мяне, але і старшага дружбу, якому пашанцавала выкупіць дарогу за меншую колькасць гарэлкі. * * * Наступная вясельная брама чакала ў Орлі, дзе знаходзіўся наш вясельны дом. Тут не было ўжо казачнага фону з бусламі, але ідэя двухмоўя расцягнулася на ўсю гміну, ажно прыезджыя вясельнікі з прыадкрытымі ратамі глядзелі на двухмоўныя, польска-беларускія надпісы мясцовасцей і з прызнаннем гаварылі пра мясцовых людзей: — Малайцы, не злякаліся свайго (...) |