Ніва № 24 (3553), 16 чэрвеня 2024 г.
Буферная зона, ці толькі часовая забарона?Радаслаў МАЦІЕВІЧЛюдзі заварушыліся на нашым памежжы. Дык што з буфернай зонай на мяжы? Ёсць затрымкі з боку ўрада. У панядзелак (3 чэрвеня) кіраўнік Міністэрства ўнутраных спраў і адміністрацыі Томаш Сямоняк заявіў, што ўрад адкладае ўвядзенне буфернай зоны на мяжы з Беларуссю. У аўторак (4 чэрвеня) зона павінна была вярнуцца. Аднак гэтага не адбудзецца. Сямоняк супакойвае, што цяжкасці ўзніклі толькі з за матэрыяльна-тэхнічных прычын. Чакаецца, што тэма вернецца ў канцы тыдня Аб стварэнні буфернай зоны шырынёй прыкладна 200 метраў ад лініі мяжы абвясціў у мінулую сераду (29 мая) прэм’ер-міністр Дональд Туск. Нагадаем, гэтае рашэнне з’яўляецца вынікам узмацнення міграцыйнага ціску і нападаў на польскія службы. Адзін з вайскоўцаў атрымаў нажавыя раненні ад імігранта і зараз на жаль памёр. Акрамя яго, падчас рэгулярна паўтаральных актаў агрэсіі пацярпелі і іншыя вайскоўцы і афіцэры памежнай службы. — Тут мы не маем справы ні з якімі шукальнікамі прытулку, мы маем справу з арганізаванай аперацыяй па прарыве польскай мяжы і спробай дэстабілізацыі краіны. Невыпадкова гэты гвалт расце. Гаворка ідзе не пра нейкую дапамогу імігрантам з боку расійцаў, а пра арганізацыю ўсё больш дасканалых метадаў гібрыднай вайны, — заявіў кіраўнік польскага ўрада падчас вайсковага брыфінгу ў Дубічах-Царкоўных. І дадаў: — Хацелася б, каб гэта дайшло да ўсіх, у тым ліку да СМІ і актывістаў: польскую (...) |