Ніва № 24 (3553), 16 чэрвеня 2024 г.

Выбары

Міраслаў ГРЫКА

Перамога!?. Ні перамога Дональда Туска, ні параза Яраслава Качыньскага. Ні трыумфу дэмакратычнага лібералізму, ні паразы кансерватыўнага аўтарытарызму. Да абодвух Польшчы яшчэ далёка. Еўрапарламенцкія выбары толькі паказалі, што пераважная маса грамадзян, якія галасуюць, нарэшце падштурхнула змены і вярнула Польшчу на еўрапейскі шлях. Зрэшты, не без страху, пра што сведчаць лічаныя працэнты перавагі праеўрапейскага варыянта над нацыяналістычна-папулісцкім. Розніца невялікая, але, магчыма, яна проста выклікана чалавечай асцярожнасцю. Таму што еўрапейскія рэйкі пачалі значна развальвацца, а ў некаторых краінах Еўрасаюза нават на шырыню расійскіх пуцей. У адных з за гэтага надыходзіць пахмелле, іншыя знаходзяцца ў стане бесклапотнага ўзбуджэння. Ёсць яшчэ тыя, хто мае права толькі ў выцвярэзнік.

Танны кактэйль з нацыяналізму і папулізму, які падае ПіС, пайшоў у галаву многім палякам. Аднак наступствы злоўжывання ім найбольш адчуваюць тыя, хто яго рыхтаваў. Няма нічога больш жаласнага, чым бачыць п’янага бармэна за барнай стойкай. Але яшчэ больш жалюгодны п’яны ад улады палітык, які прадае сваю палітычную закуску пад назвай «Шляхетнае і нацыянальнае». Тут прыгадваюцца словы «Малітвы», якая з’яўляецца фрагментам «Польскіх кветак» Юліяна Тувіма. «Але перш за ўсё — вярні адзінства і праўдзівасць нашым словам / Змененым хітра шулерамі: / Няхай закон заўсёды значыць закон, / А справядлівасць — справядлівасць». Гэты верш быў (...)


поўны тэкст артыкула ў друкаваным варыянце газеты або праз тыдзень у архіўным выпуску Нівы.PDF