Ніва № 24 (3553), 16 чэрвеня 2024 г.

Як (не) пісаць пра палітвязняў

Уладзімір ХІЛЬМАНОВІЧ

За чатыры гады, з 2020-га па 2024-ы, грамадска-палітычная сітуацыя ў Беларусі змянілася кардынальным чынам. А праваабарончая і журналісцкая супольнасць рэагавала на новыя выклікі і рэаліі млява, запознена і, можна сказаць, нават неахвотна. Многія падыходы засталіся ранейшымі, хоць яны ўжо не адпавядаюць рэаліям, галоўным прынцыпам праваабароны і журналісцкай этыкі.

Галоўным прынцыпам праваабароны і адначасна ў сённяшніх рэаліях праблемай стала: дапамагчы людзям і прытым як у медыцыне — не нашкодзіць. Выцек персанальных даных з розных фондаў дапамогі, з розных баз даных арганізацый — гэта сумная рэальнасць цяперашняга часу. Гэта адбывалася ўжо шматразова. І фактычна «злівы» персанальных даных і дакументаў па змаўчанні, як гэта ні сумна, прызнаныя ні то нормай, ні то выпадковасцю.

Што ж змянілася істотнейшым чынам? Прававое поле ў Беларусі, якое хоць у нечым заставалася такім у 2020-2021 гадах, за два апошнія гады разбурана дарэшты. Фактычна ў людзей не засталося права на абарону (на адвакатаў), на легальную падтрымку палітвязняў у розны спосаб. Усе віды «бачнай» дапамогі прызнаныя дзяржавай дэ-факта незаконнымі і жорстка караюцца. Пацярпелыя ад рэпрэсій і іх сваякі з розных прычын не маюць ранейшага даверу да праваабаронцаў і незалежных журналістаў. Гэта таксама рэальнасць часу, якую трэба ўсведамляць і асэнсоўваць. Механістычная фіксацыя рэпрэсій і тым больш неабачлівае (...)


поўны тэкст артыкула ў друкаваным варыянце газеты або праз тыдзень у архіўным выпуску Нівы.PDF