Ніва № 24 (3553), 16 чэрвеня 2024 г.
Самаўрадаўцы і жыхары супраць пашыранай буфернай зоныАляксей МАРОЗЖыхары Гайнаўскага павета моцна апасаюцца ўстанаўлення буфернай зоны каля дзяржаўнай мяжы з Беларуссю. Яна ў першым праекце з 4 чэрвеня павінна была ахопліваць 26 месцаў у Гайнаўскім і адно ў Беластоцкім паветах, у тым ліку звыш дзесяці мясцовасцей. Аднак па просьбе мясцовых самаўрадаўцаў гэтае рашэнне было прыпынена і на 5 і 6 чэрвеня былі назначаны кансультацыі ў гэтай справе з самаўрадаўцамі, прадпрымальнікамі, натуралістамі, прадстаўнікамі Белавежскага нацыянальнага парку, Польскай акадэміі навук і Дзяржаўных лясоў. Намер стварэння буфернай паласы шырынёй у 200 метраў ўздоўж граніцы з Рэспублікай Беларусь абвясціў прэм’ер-міністр Дональд Туск, наведваючы 29 мая Пагранічную заставу ў Дубічах-Царкоўных. Гэта адбылося пасля атакаў мігрантаў на жаўнераў польскай пагранічнай службы. Адзін з іх, паранены нажом, змагаўся тады за жыццё і здароўе, а 6 чэрвеня памёр. Пазней было абвешчана, што паўстане пашыраная буферная зона, якая ў асноўным мае тычыцца Гайнаўскага павета і яго 26 месцаў, у тым ліку звыш дзесяці мясцовасцей у Белавежскай пушчы і яе наваколлі. Прадпрымальнікі сталі гаварыць, што там моцна разгорнута турыстычная і агратурыстычная дзейнасць, якая ў такім выпадку стала б нерэнтабельнай. Мясцовыя жыхары, якія не займаюцца гаспадарчай дзейнасцю, таксама сталі апасацца ўстанаўлення пашыранай буфернай зоны і вынікаючых ад гэтага абмежаванняў. Самаўрадаўцы (...) |