Ніва № 23 (3552), 9 чэрвеня 2024 г.

Мартыралог Ксішы Ангелавай

Аляксандр ВЯРБІЦКІ

15 мая на Банкавай плошчы Варшавы побач помніка прэзідэнту Леху Качынскаму была адкрыта выстава прац беларускай мастачкі Ксішы Ангелавай. Выставу «Алея вольнасці» зладзілі Вольскі цэнтр культуры ды Сталічная і Мазавецкая ваяводская ўправы. Побач карцін таксама скульптурны ансамбль Паўла Альтхамера. Штуршком для гэтай ініцыятывы было пазбаўленне волі дзеячаў польскай меншасці ў Беларусі Анджэя Пачобута і Анджалікі Борыс ды беларусак: засуджанай да 11 гадоў цяжкай турмы флейтысткі Марыі Калеснікавай, Наталіі Хершэ ды Аланы Гебрэмарыям, за іх грамадскае стаўленне. Постаці скульптурнага ансамбля паказваюць радасць ад перамогі над рэжымам, а з цяперашняй перспектывы весцяць сустрэчу свабодных людзей.

З сайта Мазавецкай ваяводскай управы: «Алея вольнасці гэта прастора для задумы, што зараз побач нас ідзе змаганне за дэмакратыю і правы чалавека. Рэпрэсаваныя ў Беларусі гэта не толькі лікі. Гэта канкрэтныя асобы, твары якіх паказваюць узрушальныя карціны Ксішы Ангелавай. У адкрыцці выставы прысутнічалі мазавецкі ваявода Марыюш Франкоўскі, дырэктар Вольскага цэнтра культуры Кшыштаф Мікалаеўскі, старшыня Камісіі культуры Варшаўскай сталічнай управы Агнешка Вырвал і іншыя. Ваявода Марыюш Франкоўскі сказаў:

— Дзядзінец Мазавецкай ваяводскай управы павінен быць месцам прэзентацыі важных грамадскіх тэм, а няма важнейшых за свабоду, правы і гонар чалавека. Дэмакратыя і ахова правоў чалавека, якія маем у (...)


поўны тэкст артыкула ў друкаваным варыянце газеты або праз тыдзень у архіўным выпуску Нівы.PDF