Ніва № 23 (3552), 9 чэрвеня 2024 г.

Надзея (працяг з «Нівы» № 22)

Віктар САЗОНАЎ

25. Тры жанчыны. Дзверы зачыніліся, і бязлітасна пакінулі Міхаіла Сымановіча сам на сам са сваімі трывожнымі думкамі. Але ён і сам хацеў застацца з імі. Яму было пра што падумаць. Прыйшоў такі час.

Наталля ж заставацца сама з сабой не адважылася. Забаялася. Не, яе сэрца хоць і не такое хворае, як у былога і разам з тым новаспечанага жаніха, але і яно можа не вытрымаць. Выпітае віно ўжо пакінула кроў, і крыві гэта не падабалася. Яна патрабавала дабаўкі.

З віном неяк было лепш. Добрая гэта вынаходка, віно. І хоць Сымановіч бясконца працуе над новымі дасягненнямі, а ўсё лепшае чалавецтва даўно вынайшла. І адно з таго лепшага, гэта, канешне ж, віно.

Зараз жа акрамя віна сутнасць і псіхіка Наталлі патрабавала кампаніі. А дзе яе ўзяць? Ну ясна дзе. Што за дурное пытанне. У пакоі Асамі. Там і сама Асамі будзе, а куды ёй дзецца, як кажуць, з падводнай лодкі, і хутчэй за ўсё і Марыя. Тая часты госць у пакоі Асамі апошнім часам.

А Марыя і віна даставіць. У яе тут таго віна больш, чым у нью-йоркскім гіпермаркеце. І значна лепшага.

Наталля злавіла сябе на думцы, што лёс пасябраваў яе з жанчынамі абсалютна рознага ўзросту. Самая старая яна. Асамі зусім дзіця. Марыя недзе паміж імі. Крыху ў бок Асамі, але тое не істотна. Важна, што ўзрост розны, а праблемы падобныя. І хоць ляжаць яны ў іншых плоскасцях, а зводзяцца да аднаго і таго ж — да прагі шчасця.

Жанчына (...)


поўны тэкст артыкула ў друкаваным варыянце газеты або праз тыдзень у архіўным выпуску Нівы.PDF