Ніва № 23 (3552), 9 чэрвеня 2024 г.
Новыя вершы Юрыя БаеныЮры БАЕНАМая Вялікасць Паэзія Лірычнае слова — ліхтар, сведка слёз і мар. Ціхі пульс... — гэта я. Пішу, памятаю, трываю — на ўскрайку жыцця і на парозе раю. Мая Вялікасць Паэзія, ноччу і днём з неспакойных, далёкіх дарог да цябе бягу — ты хараством сагрэта. Да цябе спяшаюся на трэцяй ад Сонца планеце, як да любай жанчыны з краіны кветак. * * * Я жыву ў рэспубліцы паэтаў. Паэзія — дом мой у вольным свеце. У лустах надзённага хлеба — высокае айчыннае неба. У шчырых словах я хвалю беларускую мову. Ціхія радкі вершаў — гэта песні сэрца. Радзіма Ты крыніца, з якой усё жыццё п’ю шчасце. Ты песня, якая наталяе прагу радасці. Ты сонца, якое шле праменні пяшчоты і красы. Ты маці дабрыні — ў паклоне нізкім перад табой хілюся. Ты ўладарка душы — я вернасцю табе клянуся... Сэнс жыцця Адчуў я высокі сэнс жыцця, калі ля акна ўпершыню зацвіла райская яблынька мая... Тая любоў Тая любоў, аб якой я марыў і сніў, да якой напрасткі я бег, для якой я жыў і дыхаў, сёння акрыта жоўта-чырвоным (...) |