Ніва № 23 (3552), 9 чэрвеня 2024 г.
Разумны клопат пра дабро гміны. Размова з Міраславам Маркевічам — новаабраным бургамістрам горада і гміны Кляшчэлі.Аляксей МАРОЗ— Віншую Вас з выбарам на пасаду бургамістра Кляшчэлеўскай гміны. Спачатку раскажыце пра сябе. — Мне 58 гадоў. Я па адукацыі тэхнік-электронік, выпускнік вакальна-акцёрскага аддзялення Музычнай акадэміі Фрыдэрыка Шапэна ў Варшаве. Працаваў я ў Польшчы і за мяжой. Апошняе пяць з паловай года я быў радным Рады горада і гміны Кляшчэлі, дзе быў членам грамадскай камісіі. У гэтым годзе рашыўся стаць кандыдатам на бургамістра. З Божай дапамогай дабіўся поспеху, стаў бургамістрам і зараз гэта маё другое жыццё. Я карэнны жыхар Кляшчэль, ад некалькіх пакаленняў. Мае бацькі ўжо не жывуць, а я вольнага стану. У мяне вельмі шырокія зацікаўленні. — Пэўна ў пачатку сваёй працы будзеце рэалізаваць распачатыя інвестыцыі. Ці ёсць ужо ў вас планы на чарговыя? — Трэба прадаўжаць рэалізаваць распачатыя інвестыцыі і здабываць на іх сродкі адкуль толькі можна. Гміна Кляшчэлі — не багатая, мала ў нас прадпрыемстваў і бюджэт наш невялікі. Няма ўжо большых магчымасцей здабываць сродкі з «Польскага ладу», якімі мы карысталіся. Таму буду намагацца атрымаць сродкі, адкуль толькі можна, каб успамагчы развіццё нашай гміны, прыцягнуць інвестараў і рэалізаваць свае планы. Гміна Кляшчэлі на першым месцы ў Падляшскім ваяводстве сярод гмін, у якіх найхутчэй меншае колькасць жыхароў і на дзявятым месцы ў падобным краёвым рэйтынгу. Я (...) |