Ніва № 23 (3552), 9 чэрвеня 2024 г.
Без іх не было б дзяржавы!Ганна КАНДРАЦЮКПа меры магчымасці я старалася не прапусціць ні адной лекцыі, паколькі штосьці незвычайнае рабілася ў галаве, быццам адкрывалася яшчэ адно акенца, новы гарызонт. І гэта датычыла не толькі навінак, але і здавалася б, засвоеных, вядомых біяграфій. Уладзімір Арлоў па-мастацку спалучаў факты і легенды, а ў выпадку гераінь ХХ стагоддзя, яшчэ свае ўспаміны і анекдоты асяроддзя. Падабалася мне яшчэ і падборка ілюстрацый. Тут кожны партрэт пераклікаўся з аўтарскім бачаннем і ацэнкай асобы. Іншая асаблівасць — цягам квартала, калі ішлі лекцыі, сфармавалася публіка адкрытая на інтэлектуальныя выклікі. Гэта ў нечым напамінала мне незабыўныя «Беларускія чацвяргі», якія напрыканцы ХХ стагоддзя ладзіла Кафедра беларускай культуры Універсітэта ў Беластоку. Праўда, інтэлектуальна-грамадскі праект у гэты раз прыцягнуў амаль саміх прадстаўнікоў дыяспары, у тым ліку многіх студэнтаў. Падляшша адсутнічала, можна сказаць, па поўнай праграме. Атмасферу сустрэч падбівалі віктарыны. Многія ўдзельнікі лекцый такім спосабам прыдбалі беларускія бестселеры і навінкі кніжнага рынку. Мова пра праект «Жанчыны ў беларускай гісторыі», які з 28 лютага да 17 мая г.г, ажыццяўляўся ў беластоцкім хабе «Новая зямля», пры падтрымцы Цэнтра беларускай культуры. Усе дванаццаць лекцый Уладзіміра Арлова можна паглядзець на ютубе разам з міжнароднай, тысячнай публікай. * * * Ужо сам лік — іх Уладзімір Арлоў назбіраў больш (...) |