Ніва № 23 (3552), 9 чэрвеня 2024 г.

Мы з буфернай зоны

Радаслаў МАЦІЕВІЧ

У сераду, 29 траўня, прэм’ер-міністр Дональд Туск, які наведаў афіцэраў і жаўнераў на Падляшшы, паведаміў, што ў сувязі з цяперашняй сітуацыяй на мяжы з Беларуссю там будзе адноўленая буферная зона. Забарона на знаходжанне каля мяжы з Беларуссю распаўсюджваецца на 27 мясцовасцей, пераважна ў Гайнаўскім павеце. Праект пастановы, якая ўводзіць забарону на знаходжанне ў памежнай зоне, вынесены на міжведамасныя кансультацыі. Ён павінен ахапіць 26 месцаў у Гайнаўскім павеце і адно ў Беластоцкім.

Забарона на знаходжанне ў памежнай зоне на гэтай тэрыторыі ўступіць у сілу 4 чэрвеня і будзе дзейнічаць 90 дзён — такія асноўныя пазіцыі праекта, які Міністэрства ўнутраных спраў і адміністрацыі накіравала на ўзгадненне.

У адпаведнасці з Законам «Аб ахове дзяржаўнай мяжы» пры ўзнікненні неабходнасці забеспячэння грамадскай бяспекі або парадку ў пагранічнай паласе ў сувязі з пагрозай жыццю, здароўю людзей або маёмасці ў выніку перасячэння дзяржаўнай мяжы насуперак закону або спроб на гэта ці абгрунтаванай рызыкі здзяйснення іншых забароненых дзеянняў можа быць уведзена часовая забарона на знаходжанне ў асобным участку пагранічнай зоны, прылеглай да дзяржаўнай мяжы. Забарона ў канкрэтнай мясцовасці ўводзіцца пастановай міністра ўнутраных спраў пасля ўзгаднення з галоўным камандуючым памежнай аховы.

Гаворка ідзе пра праект пастановы міністра ўнутраных спраў і адміністрацыі аб увядзенні часовай забароны на (...)


поўны тэкст артыкула ў друкаваным варыянце газеты або праз тыдзень у архіўным выпуску Нівы.PDF