Ніва № 23 (3552), 9 чэрвеня 2024 г.

Зяблік гэта зяблік

Міраслаў ГРЫКА

Нават за некалькі дзён лёгка змураваць сцяну, якая падзяляе людзей. Але кожная такая сцяна прыжываецца адразу і вельмі глыбока. Берлінская сцяна была пабудавана практычна за адну ноч і падзяляла немцаў на дзесяцігоддзі. Вялікая кітайская сцяна стаіць тысячы гадоў. У цяперашні час гэта архітэктурныя руіны ў макрамаштабе, дзе фатаграфуюцца турысты з усяго свету. Тым не менш, яна стала сімвалам чалавечай цывілізацыі, якая вядзецца праз суперніцтва і вайну. Як сцяна (вал) Адрыяна ў Брытаніі. Ад яе засталося няшмат, але з вышыні птушынага палёту ўсё яшчэ бачная бесперапынная лінія ўзаемнай варожасці паміж рымскімі акупантамі і вольнымі піктамі. Яны былі мужнымі ваярамі, віртуозна валодалі мячом, дзідай і лукам. Рым так і не прыручыў іх. Гэтак жа, як кітайцы стэпавых плямён, якія трывожылі іх тэрыторыі. Яны ўрэшце скарыліся ім, на некалькі стагоддзяў падпарадкаваўшыся ўладзе нашчадкаў Чынгісхана. Пра сучасных немцаў мы таксама мала ведаем. Наколькі яны ўсведамляюць, што дактрына варожых палітычных лагераў часоў халоднай вайны прымусіла іх біялагічна падзяліцца паводле крытэрыю рэплікацыйнай бактэрыі? Прычым, не былі яны адзінымі, з кім так абышліся ў вялікай палітыцы. Калі чалавек зводзіцца да аднаклетачнай істоты, якой кіруюць толькі прымітыўныя біялагічныя механізмы выжывання, што стаіць на шляху яго знішчэння ў яго мільённай масе? Немцы, вымушаныя падзяліць сваю нацыянальную ДНК на дзве ізаляваныя часткі, мусілі (...)


поўны тэкст артыкула ў друкаваным варыянце газеты або праз тыдзень у архіўным выпуску Нівы.PDF