Ніва № 23 (3552), 9 чэрвеня 2024 г.
У цемры сучаснай палітыкіУладзімір ХІЛЬМАНОВІЧУ палітычных гушчарах палітыкі, затканых імглою крывадушнасці і ашуканства, разабрацца вельмі няпроста. Аднак, калі пачынаеш пакрысе разграбаць усё гэтае слоўнае смецце ў выглядзе публічных заяў лідараў дзяржаў і глядзець толькі па фактах, па пладах, то тады спакваля ўсё раскладаецца па палічках і шалях вагаў і надыходзіць пэўнае праясненне. Некалі гісторыкаў у Беларусі імкнуліся навучаць па працы Лаўрэнція Абэцэдарскага, якая называлася «У святле неабвержных фактаў». Пазней жартавалі, што ў гэтым манаграфічным, а мо насамрэч і калектыўным творы, няма ні фактаў, ні святла. А толькі адно суцэльныя цемрашальства і хлусня, якія імкнуліся выдаваць за ісціну. Так і з калектыўнай сучаснай прапагандай, якая маніпулюе падзеямі, перастаўляе факты па храналогіі, а найчасцей выдае за факты пустыя словы ці нейкія абазначаныя намеры. Сучасныя палітыкі ў сваёй пераважнай бальшыні гавораць адно, робяць іншае, а часта зусім адваротнае, а што яны думаюць — застаецца невядомым. Хутчэй усяго нахабна паміж сабой смяюцца з падманутых і ашуканых як сваіх выбарцаў, так і наіўных прыхільнікаў дэмакратыі, для якіх сто разоў паўтораная хлусня становіцца абсалютнай праўдай. Характэрная тут сітуацыя з вайной у Ізраілі. Еўрапейскія краіны адна за адной — Нарвегія, Ірландыя, Іспанія... — пачалі прызнаваць дзяржаўную незалежнасць утварэння Палесціны. Па сутнасці гэта такі палітычны прыз за тэрор ісламскіх груповак, (...) |