Ніва № 23 (3552), 9 чэрвеня 2024 г.
Фестываль пяючай душыАляксандр ВЯРБІЦКІЗ 29 мая па 2 чэрвеня прайшоў у Беластоку чарговы, 43-і Міжнародны фестываль пяючай душы. Сёлета ён быў прысвечаны памяці сышоўшага ў пачатку бягучага года ў вечнасць шматгадовага старшыні фестывальнага журы прафесара Рамуальда Твардоўскага, які таксама склаў шмат песнапенняў, выконваных у ходзе чарговых фестывальных выпускаў. І праходзіў Фестываль не ў дасюлешняй форме конкурсу, але была гэта нізка канцэртаў ранейшых лаўрэатаў. Прафесар Рамуальд Твардоўскі быў запрапанаваў іншы парадак сёлетняга Фестывалю. Ён падказаў, каб зараз, калі лютуе вайна ва Украіне і Палесціне, фестывальная музыка займела характар малітвы за мір. Пачаўся Фестываль з гімна «Gaude Mater Polonia» ў выкананні хору беластоцкага Моладзевага дома культуры пад кірункам Барбары Карнацкай. Ва ўрачыстай інаўгурацыі Фестывалю прысутнічалі беластоцкі ваявода Яцак Бжазоўскі, віцэ-маршалак Падляшскага ваяводства Веслава Бурнас, віцэ-прэзідэнт Беластока Рафал Рудніцкі, удава Рамуальда Твардоўскага Аліцыя ды іншыя знакамітыя госці. Яцак Бжазоўскі: — Гэта вялікі гонар і задавальненне, што сённяшні вечар магу скаратаць з вамі ў час інаўгурацыйнага канцэрта 43-га Міжнароднага фестывалю царкоўнай музыкі. Прыгажосць і веліч Падляшша сатканыя з яго шматкультурнасці. Тут соткамі гадоў сходзіліся Усход і Захад, сходзіліся культуры, мовы, веравызнанні. І гэта стварае па сённяшні дзень сілу, веліч і красу нашага рэгіёна. Таксама (...) |