Ніва № 22 (3551), 2 чэрвеня 2024 г.
Да вытокаў Вялікага тэроруАляксандр ВЯРБІЦКІ14 мая беластоцкі Музей памяці Сібіры наведаў старшыня расійскага таварыства «Мемарыял» Ян Рачынскі. Зачытаў ён даклад пра станаўленне сталінскага тэрору. Пачатак даклада быў у гэтым месцы раней, цяпер пара для ягонага працягу. Ян Рачынскі: — Трыбуналы і суды, хаця кантраляваныя партыяй, надалей асацыяваліся з адкрытасцю і нейкага роду працэдурамі. Дыктатуры пралетарыяту для змагання з ворагамі патрэбныя былі нефармальныя пазасудовыя органы. 20 снежня 1917 года была заснавана Усерасійская надзвычайная камісія па барацьбе з контррэвалюцыяй і сабатажам (Всероссийская чрезвычайная комиссия по борьбе с контрреволюцией и саботажем, ВЧК, г.зв. чэка). Дзень заснавання гэтай злачыннай арганізацыі адзначаецца ў Расіі як Дзень работнікаў органаў бяспекі ў Расійскай Федэрацыі. Фармальна смяротнае пакаранне было знесена да ліпеня 1918 года, але ўжо 21 лютага чэка атрымала права расстрэльваць на месцы не толькі хуліганаў і бандытаў, але і, напрыклад, контррэвалюцыйных агітатараў. Масавыя забойствы заложнікаў у перыяд чырвонага тэрору з 5 верасня 1918 года таксама выконваліся органамі чэка. У 1922 годзе ВЧК была скасавана, а яе паўнамоцтвы перададзены Дзяржаўнай палітычнай управе (Государственное политическое управление, ГПУ), якая праз год пасля заснавання Савецкага Саюза была перайменавана ў Аб’яднаную дзяржаўную палітычную ўправу (Объединённое государственное политическое управление, ОГПУ) пры (...) |