Ніва № 22 (3551), 2 чэрвеня 2024 г.
Музейны вечарАляксандр ВЯРБІЦКІЗ суботы на нядзелю, з 18 на 19 мая па ўсёй Польшчы прайшла г.зв. Ноч музеяў. Забраўся я ў Чыгуначны музей у памяшканнях і на перонах Галоўнага вакзала Варшавы. «Ноч музеяў» пачыналася там у сем вечара. Чарга выстраілася аграмадная — такой не бачыў я нават у час славутай «карткавай» эпохі пасля пабудовы «Другой Польшчы». У шырокай чарзе стаяла некалькі соцень народу. Меркавалася мне, што такі натоўп будзе прапускацца ў некалькі тураў і прыйдзецца шмат чакаць да ўваходу ўсярэдзіну. Аднак мае апаскі аказаліся беспадстаўнымі. Шырокі натоўп людзей уліваўся плаўна ў будынак музея. І здавалася, што ўвайшоўшы там, будзе цесная і невыносная таўкатня, у якой нічога нельга будзе пабачыць. Не ўлічылася мне, што той музей ахоплівае не толькі сам будынак даўняга Галоўнага вакзала, а на справе былі яшчэ там і пероны чыгуначнай станцыі, першай у Варшаве, бо адтуль пралягла першая на польскай тэрыторыі Варшаўска-Венская чыгунка ў 1840-х гадах. Было што пабачыць. У будынку было поўна планшэтаў і макетаў, змястоўна знаёмячых наведвальнікаў з чыгуначнай гісторыяй. А навонкі, на, бадай, чатырох пуцях стаялі ўсялякія віды чыгуначнага транспарту, якія ездзілі па польскіх рэйках: усялякія вагоны і ўсялякія цягнікі: паравозы, дызельныя і электрычныя лакаматывы. І было там шмат чаго з таго, чым я карыстаўся ў свае значна малодшыя гады... Напрыклад, стаяла там «тарпеда» — маторны венгерскі вагон «Ganz»; такія (...) |