Ніва № 22 (3551), 2 чэрвеня 2024 г.
Таццяна Калач пра беларускую міфалогіюМіхал ІВАНЮКСёлета спаўняецца дзесяць гадоў з моманту заснавання першых моўных курсаў «Мова нанова», якія маюць на мэце папулярызацыю беларускай мовы спачатку ў самой Беларусі, а сёння ў тых краінах, дзе беларусы складаюць дыяспару. Моўныя курсы даюць ім магчымасць яшчэ лепш пазнаць родную мову, але і глыбей акунуцца ў гісторыю сваёй краіны і яе культуру. Беластоцкае выданне і трэці сезон моўных курсаў даюць, акрамя адукацыйнага значэння, магчымасць сустрэцца з цікавымі беларускімі асобамі, якія дзеляцца сваімі ведамі, распавядаюць пра свае незвычайныя ці арыгінальныя захапленні. Форма курсаў арыентавана на навучанне праз гульню. Вядучая Марыя Грыц стараецца падабраць тэматычную лексіку так, каб урок супадаў з тым, пра што будзе гаварыць запрошаны госць. Прыказкі, каламбуры, слоўныя гульні, іншыя формы, закліканыя абудзіць творчы патэнцыял і скараціць дыстанцыю паміж выкладчыкамі і ўдзельнікамі курсаў — задача маладой паэткі Вікторыі Жытнік. А ініцыятарам, адным са стваральнікаў, адказным за тэхнічныя моманты і добрым духам усяго праекта з’яўляецца музыка Ігар Палынскі. Госцем мінулага занятку была мастачка і графічны дызайнер Таццяна Калач, якая паспрабавала данесці да прысутных тэму беларускай міфалогіі і растлумачыць сутнасць Дамавіка — духа і абаронцы хаты. Вось што дакладчыца гаворыць пра беларускую міфалогію: — У беларускай міфалогіі шмат розных цікавостак і аспектаў. Усё пачалося з паганскіх (...) |