Ніва № 22 (3551), 2 чэрвеня 2024 г.
Надзея (працяг з «Нівы» № 21)Віктар САЗОНАЎСымановіч ажно пачаў задыхацца. Наталлі нават страшнавата стала за яго стан. Таму вырашыла не паведамляць, што нядаўна ўзніклае захапленне ад кавалера зноў зляцела кудысь бясследна, і адрасу не пакінула. — Не нервуйся, — супакаяльна прамовіла яна. — Давай лепш зацвердзім адну ранейшую дамоўленасць. Я пра Асамі. — А што Асамі? — яшчэ нервовым голасам перапытаў прафесар. Ён і сам імкнуўся супакоіцца, і ўжо быў не рады, што падняў тэму другіх мужчын. Таму зараз прагнуў перавесці размову на іншае. — З Асамі ўсё ясна, — задэклараваў Сымановіч. — Як я і абяцаў, яна атрымае лепшы дагляд. Але шанцы ў яе не стоадсоткавыя. І скажы мне, як ты будзеш сябе адчуваць, калі з Асамі штосьці здарыцца нядобрае? А калі гэта здарыцца, то здарыцца па тваёй віне! Бо ты спрыяеш памылковай думцы, што ёй трэба нараджаць. А можа лепш перарваць цяжарнасць, і не рызыкаваць? Наталля паднялася на ногі. — Мне пара, — сказала. Сама не чакала, што так атрымаецца. І Мішка не чакаў. Нарэшце і ён застыў як саляны слуп. — Мы не дагаварылі, — заявіў Сымановіч. Наталля дайшла да дзвярэй, і толькі працягнуўшы руку, каб адчыніць іх, заўважыла, што ўсё яшчэ трымае пярсцёнак. Яна апусціла галаву, палюбавалася ювелірным вырабам яшчэ крыху і вярнулася да стала. Паклала пярсцёнак у каробачку. — Давай дагаворым, калі ты так хочаш, — заявіла яна. — Давай, — адгукнуўся (...) |