Ніва № 22 (3551), 2 чэрвеня 2024 г.

Беларускія габрэйскія партызаны (ч. II)

Ё ІН КРЫНЭК

Прабую пазнаёміцца з чарговымі 150 старонкамі „Крынік ін хурбн”, на якіх апісаны лагерныя рэаліі. Даходжу да фрагменту, у якім паляк спражкай рэменя б’е па галаве ўваходзячых у лагерную лазню габрэяў. Не магу зразумець чалавечай натуры. Раздумваю пра знаёмых мне крынчан, якія па сёння ненавідзяць габрэяў. Яны жывуць ды працуюць у габрэйскіх памяшканнях, на габрэйскіх пляцоўках. Называю іх (у сваіх думках) крынскай фалангай. Адкуль гэтая нянавісць бярэцца?

Але ж вяртаюся да тэксту. Мне трэба прасачыць далейшыя лёсы Аўрома Сойфера, хаця б іх нарыс, прапускаючы невыносна жахлівыя дэталі.

Немцы прайграваюць на ўсіх франтах. Надыходзіць загад пра эвакуацыю асвенцімскага лагера ў Нямеччыну. Аўром трапляе у Штутгоф (цяпер Паморскае ваяводства).

15 кастрычніка 1944 года, пасля трох месяцаў у Штутгофе, яго пераводзяць на працу да цывільнага майстра. Туды адпраўляюць яшчэ 1200 вязняў. Даязджаюць да станцыі Тайфінгэн (мабыць ідзе тут пра Таільфінгэн) у глыбокай Нямеччыне, дзе пасяляюць іх у лагеры ў трох кіламетрах ад чыгункі. Пасля перавозяць у лагер Шэймбэр-Дойтмэргэн (Schoemberg Dautmergen). 15 красавіка прыходзіць загад пра эвакуацыю лагерных вязняў у Дахаў. Тут жа надлятаюць альянты ды бомбардуюць лагер. Эсэсаўцы выводзяць вязняў у лес, паколькі дарогі заняты нямецкімі жаўнерамі-ўцекачамі. Яны здымаюць са сваіх мундзіраў тойтн-кэп (чарапы). Вязні бачаць, што больш іх ніхто не (...)


поўны тэкст артыкула ў друкаваным варыянце газеты або праз тыдзень у архіўным выпуску Нівы.PDF