Ніва № 22 (3551), 2 чэрвеня 2024 г.

Канцэрт The Bourbon Man у «Beer4You»

Міхал ІВАНЮК

Што такое бурбон? Прасцей кажучы, амерыканскі гатунак віскі, які вырабляецца ў асноўным у Кентукі. Гэты алкаголь сыходзіць сваімі каранямі да арыгіналу, імпартаванага з Брытанскіх астравоў. Амерыканскі віскі вырабляецца з кукурузы і іншых збожжавых (жыта, ячмень). Змест кукурузы — мінімум 51% (звычайна каля 70%). Бурбон вытрымліваецца ў свежых дубовых бочках, што надае яму характэрны смак, непаўторны іншым моцным алкаголям свету. Таму бурбон карыстаецца прызнаннем у знатакоў моцнага алкаголю па абодва бакі Атлантыкі. Большасць бурбонаў змяшчае толькі 40% чыстага спірту. Гэта адна з кулінарных вітрын ЗША.

Дык хто такі The Bourbon Man? Гэта псеўданім беларускага музыкі Паўла Бялінскага з Мінска, у якога музыцы адчуваецца атмасфера поўдня ЗША, цэлая традыцыя, што паўплывала на сучасную поп-музыку, бо ў яго музыцы ёсць і спасылкі на афра-амерыканскіх блюзменаў, але таксама на музыку, прывезеную з Еўропы, або на больш сучасную рок-музыку. Так ён распавядае пра паходжанне свайго псеўданіма і музыку, якую стварае.

— Мне самому падабаецца бурбон, а таксама музыка з поўдня Злучаных Штатаў, таму я падумаў, чаму б не прыняць такі псеўданім. Я праверыў у інтэрнэце, ці ёсць гурт з такой назвай, і так я стаў The Bourbon Man. Трэш-блюз, які я граю, гэта брудны блюз, трохі панка, трохі кантры, але таксама і рок-н-рол. Усё, што можна пачуць у амерыканскай музыцы, я граю па-свойму.

Інструменты ў (...)


поўны тэкст артыкула ў друкаваным варыянце газеты або праз тыдзень у архіўным выпуску Нівы.PDF