Ніва № 22 (3551), 2 чэрвеня 2024 г.

Для шырокага патоку пасажыраў

Аляксандр ВЯРБІЦКІ

Пад беластоцкай галоўнай чыгуначнай станцыяй адкрыты прасторны тунэль для пешаходаў і байкераў. Пакуль што без выхаду на пероны, якія яшчэ ў ходзе будовы і пакуль выхад на гэтыя ж пероны адбываецца па псеўдатратуарах упоперак рэек. У будучыні выхады на чыгуначныя пероны будуць выключна з тунэлю. Ужо там, побач выхаду на кожны перон, устаноўлены электронныя расклады гарадскіх аўтобусаў, так з боку чыгуначнага вакзала, па вуліцы Каляёвай, так і з боку аўтобуснага Перасадачнага цэнтра па вуліцы Bohaterów Monte Cassino.

Да апошняга ў мяне крытычная заўвага. Агульней: некаторыя развязкі для масавай пасажырскай камунікацыі робяцца бадай асобамі, якія такою камунікацыяй не карыстаюцца. Нядаўна я апісаў тут такі падыход у Нараўчанскай гміне, дзе ад’езд апошняга аўтобуса з Нараўкі ў Міхалова спознены на якіясь дзесяць хвілін, калі той транспарт не хапае аўтобусаў з Міхалова ў Беласток, а некаторыя прыстрэшкі для пасажыраў адно толькі замінаюць бачанню так пасажырамі над’язджаючых аўтобусаў, як і вадзіцелямі чакаючых пасажыраў. Гэты маленькі цуд не абмінуў і беластоцкага Перасадачнага цэнтра, дзе праязджаючыя праз яго гарадскія аўтобусы пазіцыяніруюцца пры перонах па антыінтуітыўным прынцыпе. Менавіта, калі стаць паміж такімі двума перонамі, то ад’язджаючыя з таго, што справа, паедуць адтуль у агульным напрамку налева; і наадварот. Праўда, на прыстрэшках устаноўлены інфармацыі, з якога перона куды; і (...)


поўны тэкст артыкула ў друкаваным варыянце газеты або праз тыдзень у архіўным выпуску Нівы.PDF