Ніва № 22 (3551), 2 чэрвеня 2024 г.
Пажар лесу паміж Елянкай і СухавольцаміАляксей МАРОЗУ выніку пажару, які 17 мая ўспыхнуў паміж вёскамі Елянка і Сухавольцы, згарэла каля дзесяці гектараў лесу. Тушылі яго ажно 33 пажарныя разлікі, два самалёты і верталёт, а трактары пераворвалі зямлю, каб пажар не мог распаўсюджвацца. У тушэнні пажару прымалі ўдзел таксама працаўнікі лясной службы Надлясніцтва БельскПадляшскі, на тэрыторыі якога бушаваў пажар. Адна пажарная машына Добраахвотнай пажарнай каманды ў Кляшчэлях згарэла, але ніхто з людзей не пацярпеў. Каб даведацца пра пажар, я спачатку паехаў у вёску Елянка, якую ў мінулым спасцігалі розныя стыхійныя бедствы, у тым ліку і пажары. Спаткаў я там жанчыну, якая, чакаючы прыезду сына, адчыняла вароты. Сказала яна, што дым ад пажару напалохаў жыхароў Елянкі. Раней пачула яна сігналы пажарных машын і, так як і многія іншыя жыхары вёскі, выйшла на вуліцу. Мужчыны ўдакладнілі, што пажар не паблізу вёскі, а пажарныя машыны ўжо тушаць яго. — Мы спачатку не ведалі як распаўсюджваецца пажар. Памяталі толькі велізарны пажар, які калісьці з Запаведніка Елянка падышоў пад самае наша сяло. Тады палаючае голле вецер нёс на нашы панадворкі, а мы з вёдрамі з вадой стаялі напагатове каля будынкаў, каб неадкладна тушыць пажар, калі б ён узнік у нас. Моцны вецер нёс дым над нашу вёску і было страшна. Таго цяпер не было, але страх астаўся. Пазней буралом моцна знішчыў лес побач нашай вёскі, нішчыў дамы і халодныя будынкі ў сяле. Наймацнейшыя (...) |