Ніва № 22 (3551), 2 чэрвеня 2024 г.
Добрыя людзі пры «Калебцы»!Ганна КАНДРАЦЮКУ гарачы чацвер, 23 мая, усе дарогі ў Гайнаўцы вялі да беларускага музея. Людзі ішлі з усіх бакоў, з завулкаў, ад рынку, з аўтастаянак — як на які одпуст. З кветкамі, у святочным адзенні, з вясновым аптымізмам. На месцы займалі крэслы, або хаваліся ў цяньку пад дрэвамі. Для дзетак разаслалі каляровыя дываны на траве. На іх прыселі расшчабятаныя дзеткі з гурта «Сундук» з гайнаўскага прадшколля святых Кірылы і Мяфодзія. Прыйшлі з падарункам для сваіх сяброў з «Калебкі». — А што за падарунак? — пытаю ў настаўніцы, якая папраўляе вянкі на галоўках дзяўчынак. — Найлепшы, які можа быць, — чую ў адказ. — Беларускія песні. Таксама ля музея, дзе арганізаваная сцэна, да выступленняў рыхтуецца «Знічка». Частка ліцэістаў гэта выпускнікі «Калебкі». З беларуса, як кажуць у горадзе пра белліцэй, выступіць яшчэ танцавальны гурт «Лявоніха». Разам з імі на юбілей з’явіліся прадстаўнікі ліцэя, у тым ліку сам дырэктар Ігар Лукашук з вялікім букетам і падарункамі. Для многіх ліцэістаў дарога ў беларускасць пачалася менавіта з «Калебкі». Заснавалі яе дзве настаўніцы-энтузіясткі, захопленыя працай беларускага садка ў Беластоку — Міраслава Ніканчук і Ала Супрун. Імя для ініцыятывы (якую часта памыляюць з гуртом) прыдумала вядомая ў горадзе этнограф і актывістка Эва Мароз-Кечынская. — Бо мы не толькі спяваем і танчым, — кажа настаўніца і ініяцыятарка Міраслава Ніканчук, — мы прыручаем дзяцей да нашай (...) |