Ніва № 22 (3551), 2 чэрвеня 2024 г.
АсістэнцтваМіраслаў ГРЫКАПерш чым голас асістэнткі пацыента пасля інсульту, амаль цалкам паралізаванага, за выключэннем часткі яго галавы, разарваўся на шматкі, як кончык зношанага шнурка, яна здолела ўзнавіць, літара за літарай, змест кнігі «Скафандр і матылёк», якую ён стварыў, кіруючыся мірганнем левага вока. У 1997 годзе кніга стала сусветным бестселерам. Уся кніга была надыктавана, калі гэта можна так назваць, такім чынам, што калі асістэнтка згадвала ўслых літары алфавіта, яе аўтар, Жан-Дамінік Бобі, міргаў вачыма, каб адзначыць правільную і неабходную для складання наступнага слова. Зноў і зноў. Пакуль галасавыя звязкі асістэнткі не разладзіліся. Пакуль аўтар не міргнуў апошняй кропкай. Відавочна, каб скончыць кнігу, спатрэбілася 200 тысяч такіх мірганняў. Колькі намаганняў прыйшлося прыкласці яго стваральніку для дасягнення такой эфектыўнасці? Пасля інсульту свядомасць Бобі паступова вырывалася з цемры. Праз некаторы час ён пачаў адчуваць і думаць як нармальны чалавек. Але ён незваротна страціў сувязь са сваім целам і, адпаведна, здольнасць да вербальных і невербальных зносін з людзьмі. Для яго гэта быў вельмі непрыемны вопыт. Але і для тых, хто адчайна спрабаваў наладзіць кантакт з яго самотным розумам. У медыцыне гэты стан камунікатыўнай адарванасці пацыента ад рэальнасці называецца сіндромам замкнёнасці. Нягледзячы на тое, што розум кіруе целам, менавіта праз яго выраз ён аб’яўляе свету аб сваім існаванні. Голасам, жэстам, рухам. Бобі (...) |