Ніва № 22 (3551), 2 чэрвеня 2024 г.
Беласток і Гродна: футбольна і годнаУладзімір ХІЛЬМАНОВІЧ25 траўня Беласток і Гродна, гарады, раздзеленыя мяжой і рознымі палітычнымі сістэмамі, мелі падобныя нагоды для радасці. Прычынай таму — сінхронныя футбольныя перамогі беластоцкай «Ягелоніі» і гродзенскага «Нёмана» якраз у адзін дзень. «Ягелонія» ўпершыню ў больш чым стогадовай сваёй гісторыі выйграла чэмпіянат Польшчы. Для сталіцы Падляшскага ваяводства гэта сталася сапраўдным святам. А пачынаўся паход за сёлетнім золатам зусім не аптымістычна. На старце экстра-класы «Яга» разгромна саступіла тады яшчэ дзейснаму чэмпіёну «Ракаву» ў Чанстахове. Але далей каманда пад кіраваннем маладога таленавітага трэнера Адрыяна Семенца пачала ўзыходжанне. Беластоцкі клуб радаваў сваіх і нейтральных заўзятараў яскравай гульнёй з акцэнтам на атаку. І спакваля выйшаў у лідары турніру. Канцоўка чэмпіянату была досыць нервовай, але не пакідала адчуванне, што «Ягелонія» ўрэшце стане чэмпіёнам. І гэта здарылася! Прыпомнім, што да гэтага беластоцкі клуб у сваёй гісторыі двойчы быў сярэбраным прызёрам першынства Польшчы — у 2017 і 2018 гадах. І вось гістарычнае і важкае залатое дасягненне. Ужо ў абед 25 траўня Беласток быў запоўнены фанатамі «Ягі» ў характэрных чырвона-жоўтых колерах. Білетаў на стадыён на апошні матч сезона не было ўжо хіба за два месяцы да гульні. Адмыслова ў гэты дзень у самым цэнтры горада была створана адмысловая фан-зона. Больш чым 22 тысячы гледачоў прысутнічалі на (...) |