Ніва № 22 (3551), 2 чэрвеня 2024 г.
Духоўнасць і майстэрства царкоўнага спевуАляксей МАРОЗСёлетні 43-і Міжнародны фестываль «Гайнаўскія дні царкоўнай музыкі», які прайшоў з 13 па 18 мая ў Свята-Троіцкім саборы ў Гайнаўцы, адзначаўся духоўнасцю і майстэрствам царкоўнага спеву. У час конкурсных слуханняў запрэзентавалася 25 хароў, у галоўным з Польшчы, але таксама былі выканаўцы з Латвіі, Літвы, Македоніі і Сербіі. На вельмі высокім мастацкім узроўні выступілі лепшыя хары, але публіку захапілі ўсе выканаўцы. Гран-пры фестывалю атрымаў калектыў «Варслявія» з Варшавы, якога выступ вылучаўся асаблівай віртуознасцю спеву і яго духоўнасцю. 43-і Фестываль царкоўнай музыкі пад ганаровым патранатам прэзідэнта РП Анджэя Дуды распачаўся 13 мая з інаўгурацыйнага канцэрта, у час якога выступіў мінулагодні лаўрэат першага месца з ліку акадэмічных хароў — хор Універсітэта імя Аляксандра Яна Куза «Універсітас» у Ясах (Румынія). Аднак спачатку быў адслужаны кароткі малебен і мітрапаліт Варшаўскі і ўсяе Польшчы Сава, з якога блаславенства адбываецца фестываль, звярнуўся да сабраных у саборы ўдзельнікаў фестывалю з пасланнем. Мітрапаліт Сава спаслаўся на радасны велікодны перыяд, у якім адбываецца фестываль і адзначыў, што праходзіць ён у юбілейны год святкавання стагоддзя атрымання аўтакефаліі і стварэння Польскай Аўтакефальнай Праваслаўнай Царквы. Мітрапаліт прывітаў сабраных і ад імя Сабора ПАПЦ за працу ў карысць Царквы ўручыў дырэктару фестывалю, мітрафорнаму протаіерэю Міхаілу Негярэвічу (...) |