Ніва № 21 (3550), 26 мая 2024 г.

З вытокаў Вялікага тэрору

Аляксандр ВЯРБІЦКІ

14 мая беластоцкі Музей памяці Сібіры наведаў старшыня расійскага таварыства «Мемарыял» Ян Рачынскі. З Вікіпедыі: „Міжнароднае гісторыка-асветніцкае, праваабарончае і дабрачыннае таварыства «Мемарыял» — няўрадавая арганізацыя, асноўнай задачай якой першапачаткова было даследаванне палітычных рэпрэсій у СССР. Пераўтварылася ў садружнасць дзясяткаў арганізацый у Расіі, Германіі, Казахстане, Італіі, Чэхіі, Бельгіі, Францыі і Украіне, якія вядуць даследчую, праваабарончую і асветніцкую працу. У 2022 годзе Нобелеўскі камітэт прысудзіў прэмію міру праваабарончаму цэнтру «Мемарыял», Алесю Бяляцкаму і ўкраінскаму Цэнтру грамадзянскіх свабод. «Мемарыял» паўстаў як нефармальная арганізацыя ў 1987 годзе. Афіцыйна заснаваны 26-28 студзеня 1989 года на ўстаноўчай канферэнцыі, якая праходзіла ў доме культуры Маскоўскага авіяцыйнага інстытута”.

Некалькі слоў пра самога Яна Рачынскага. Ян Збігневіч Рачынскі, народжаны 6 снежня 1958 года ў Маскве, з’яўляецца расійскім актывістам па гуманных правах, праграмістам і матэматыкам. Ён далучыўся да гуманных актывістаў у канцы 1980-х гадоў, даследуючых злачынствы сталінскага рэжыму. Калі шматгадовы старшыня Міжнароднага «Мемарыялу» Арсень Рагінскі памёр у 2018 годзе, праўленне абрала Рачынскага на пасаду свайго старшыні. Дзед Яна Рачынскага, Зыгмунт Рачынскі, быў палякам, ягоная бабуля Рэвека Фіялко (1888-1975) была віднай актывісткай Сацыял-Рэвалюцыйнай партыі (эсэраў). (...)


поўны тэкст артыкула ў друкаваным варыянце газеты або праз тыдзень у архіўным выпуску Нівы.PDF