Ніва № 21 (3550), 26 мая 2024 г.

У Беларусь дарогай Зоські Верас (ч. IV)

Уршуля ШУБЗДА

Адсутнасць жанчын, або актыўнасць нямногіх з іх у беларускім руху пачатку ХХ стагоддзя не была праявай іх слабасці. На той час жаночыя пытанні аб’ядноўвалі заходнюю і ўсходнюю частку Беларусі. З самага пачатку праблема вызвалення жанчын была цэнтральнай у марксісцкай тэорыі, пазней «жаночыя» тэмы сталі аб’ектам дзяржаўнай цікавасці і сацыяльнай палітыкі. Усё-такі інакш гэта праяўлялася ў часы падзеленай Беларусі, а асобай, якая змагла спалучыць ідэалы абедзвюх яе частак была менавіта Зоська Верас.

Калі ў творчасці пісьменніц Усходняй Беларусі мы выразна бачым уплыў рускіх футурыстаў, то ў літаратуры жанчын Заходняй Беларусі выразны працяг нашаніўскай эстэтыкі. Аднак кантакты з польскай і заходнееўрапейскай літаратурамі не маглі не паўплываць на заходнебеларускую, што праявілася ў стварэнні новых форм: вершы ў прозе і хрысціянскія творы Зоські Верас Прыдзі да нас Хрысце, Шкада. Хрысціянскія і філасофскія матывы, якія прысутнічалі ў творчасці пісьменніц Заходняй Беларусі, адсутнічалі ў творчасці пісьменніц усходняй часткі Беларусі. Аднак у творчасці жанчын таго перыяду праяўляецца асноўны і супольны для абедзвюх тых частак Беларусі матыў — жаночае пытанне. Жанчыны таго перыяду, у розных частках Беларусі па-рознаму, але імкнуліся даказаць, што роля жанчыны ў грамадстве вельмі важная, і не толькі ў часе вайны, калі жанчынам трэба было выконваць усе двайныя абавязкі, але перш за ўсё ў іх (...)


поўны тэкст артыкула ў друкаваным варыянце газеты або праз тыдзень у архіўным выпуску Нівы.PDF