Ніва № 21 (3550), 26 мая 2024 г.

Надзея (працяг з «Нівы» № 20)

Віктар САЗОНАЎ

Наталля перастала ўсміхацца. Смутак заскочыў ёй у душу пасля апошняй фразы рэзкім кідком чорнай пантэры. Ды невыносна моцна сціснуў і так напалоханую душу ў варожых абдымках, як пітон труса.

— Ну так, — пацвердзіла яна. — Ён нарэшце атрымае тое, па што прыехаў. Ты яго купіш з усім ягоным прагніўшым ліверам.

— Вось і добра. Значыць ты прымаеш маю прапанову, — вымавіў Сымановіч і працягнуў ёй раскрытую каробачку ў правай далоні.

А адтуль, пераліваючыся агнямі з каштоўных каменьчыкаў на жанчыну з надзеяй паглядаў бліскучы пярсцёнак.

Агеньчыкі свечак памнажаліся ў тых камянях, і жаночыя вочы раскланаваліся на безліч аднолькавых экземпляраў, размываючы непаўторнасць арыгіналу. А можа ўзмацняючы яго. Гэта з якога боку глянуць. Як у бясконцай колькасці люстэркаў, якія ў памнажальным эфекце адлюстроўваюць самі сябе, і тое, што адлюстроўваецца ў іх.

Наталля дастала пярсцёнак з каробачкі і паклала на сваю далонь. Які ён прыгожы і заманлівы! Які густоўны! І па ўсім відаць кошту не малога. Такой каштоўнай рэчы Наталлі яшчэ не прыходзілася трымаць у сваіх руках. А можа і не бачыла ніколі ў жывую. Толькі па тэлевізары. У тупых серыялах, якія сама ж называе мыльнымі операмі. Але часам глядзіць. А што глядзець? Нічога ж больш не паказваюць.

Вось бы тую сукенку цяпер, што Валерка падзёр! Хоць неяк гарманіравала б з тым, што адбываецца. А то сядзіць у джынсах за трыццаць (...)


поўны тэкст артыкула ў друкаваным варыянце газеты або праз тыдзень у архіўным выпуску Нівы.PDF