Ніва № 21 (3550), 26 мая 2024 г.
Вершаўчытальня Андрэя СЦЕПАНЮКА (79). Травеньскія/маёвыя думкі аб імгненнасці жыццяАндрэй СЦЕПАНЮКТаго не спадзяваўся. Дык гэта ўжо амаль лета, дзень штораз даўжэйшы, а тут... прыйшла нейкая настальгія і патрэба задумы над прамінаннем. Здаецца, меў на гэта нейкі ўплыў так позні Вялікдзень і думкі аб тым, што здарылася ўжо больш чым дзве тысячы гадоў таму назад. Калі ў Вялікую пятніцу, падаліся мы з Валяй на вынас Плашчаніцы, вядомым ужо было, што нельга не задумацца над сваім лёсам на гэтай зямлі. Кранальныя фрагменты Святога Евангелля, якія плывуць у прастору ў гэты дзень, не астаўляюць абыякавым, здаецца, нікога. Цярпенне Хрыста, у апошнія Яго хвіліны на зямлі, наводзяць пытанне, чаму так здарылася і чаму быў Ён такі самотны ў тым жа цярпенні? Дык побач Яго быў натоўп людзей, а нават сам Пілат даваў шанц на Яго збаўленне ад смерці? Але на тое пытанне адказу надалей няма. На завяршэнне вячэрняга набажэнства выслухаў я таксама з зацікаўленнем пропаведзь настаяцеля майго прыхода, які многа сказаў аб патрэбе абароны царквы і пашаны да сваёй веры. І не хапіла мне толькі аднаго. Калі так акцэнтаваў святар патрэбу падтрымкі праваслаўя, як чагосьці свайго, чакаў я, што за хвіліну з яго вуснаў паляцяць словы аб неабходнасці пашаны да мовы дзядоў, да традыцыі гэтай зямлі, да захоўвання сваёй адметнасці. Дык яшчэ не так даўно праваслаўе і беларускасць былі ў нас чымсьці неразлучным. І не стала гэтых слоў. На жаль, ні аднаго. Прадстаўнік польскай (...) |