Ніва № 21 (3550), 26 мая 2024 г.

Беларускія габрэйскія партызаны (ч.I)

Ё ІН КРЫНЭК

„Высылаю адну кнігу, якая магчыма спатрэбіцца”, — піша мне даследчык гісторыі габрэяў Беларусі, навуковы супрацоўнік Цэнтра дыяспары пры Тэль-Авіўскім універсітэце доктар гістарычных навук Леанід Смілавіцкі. Гаворка тут пра кнігу пра габрэйскі супраціў у Беларусі ў гады Другой сусветнай вайны1.

Так, падарунак як найбольш патрэбны ды актуальны. Ізраільскія падзеі ад 7 кастрычніка 2023 года кранулі мяне асабліва, выклікалі самыя жудасныя ўспаміны 80-гадовай даўніны.

З нейкага часу, можна сказаць, прафесійна займаюся гісторыяй габрэяў, у прыватнасці, пражываючых на нашай зямлі. Веданне мовы ідыш дазваляе мне пазнаёміцца з паўсядзённым жыццём ды перажываннямі колішніх грамадзян Крынак, Гародні, Ломжы, як кажуць, з першых рук. Старонкі гэтыя бываюць настолькі жахлівымі, што, здаецца, ад самага чытання можна з’ехаць з глузду. Прытым я ў сталым кантакце з раскіданымі па ўсім свеце нашчадкамі несправядліва пацярпелых. Леанід Смілавіцкі даслаў мне яшчэ і сваю фатаграфію з сынам. Сядзяць на светлай канапе на фоне светлай сцяны іхняй светлай, ізраільскай кватэры. Сын-прыгажун абдымае бацьку правай рукой. Усміхаюцца. Гэтае фота яны знялі перад адпраўкай сына на вайну з Хамасам. Як даследчык гісторыі нашых габрэяў выдатна разумею, наколькі людзям важна мець сваю краіну, хату, з якой ніхто ўжо іх не прагоніць. Ведаю таксама пра нарастаючыя ў свеце праявы антысемітызму. Сваіх габрэйскіх знаёмых (...)


поўны тэкст артыкула ў друкаваным варыянце газеты або праз тыдзень у архіўным выпуску Нівы.PDF