Ніва № 21 (3550), 26 мая 2024 г.

Магія Падляшша. Шаптухі

Міхал ІВАНЮК

Шаптухі і тэма народнай медыцыны — цікавая тэма, кантэкст і матыў, які выклікае цікавасць пераважна за межамі нашага рэгіёна. Для жыхароў Падляшша гэтая форма народнай медыцыны ў спалучэнні з пэўнай формай народнай містыкі і рытуалу ў значнай ступені вядомая. Можа можна нават выказаць здагадку, што большасць з нас мела больш-менш кантакт з гэтай формай знахарства і натуральнай медыцыны. Хтосьці ставіцца да гэтага як да табуяванай тэмы, пра якую кожны нешта чуў, але сур’ёзна размаўляць не хоча, таму што, на думку некаторых, гэта проста шарлатанства або перажытак мінулага, калі ў медыцыне не было цяперашняй бюракратызаванай формы. Рэжысёрка Малгажата Шышка даследавала гэтую тэму і вырашыла паказаць гэты падляшскі феномен у сваім дакументальным фільме*, і трэба прызнаць, што зрабіла гэта не інфантыльна і не зыходзячы з таннай сенсацыі, якая магла б закрасціся ў фільм чалавека незаангажаванага ў падляшскія карані. Можа нават лепш, каб гэты фільм стварыў старонні чалавек, таму што ён мае пэўную дыстанцыю да дадзенай тэмы і паспрабуе зрабіць гэта надзейна і падаць гісторыю такой, якой яна ёсць. І няхай кожны робіць свае высновы з таго, што ўбачыў. Дакумент прадстаўляе тэму з пункту гледжання людзей, якія аказваюць знахарскую дапамогу і людзей, якія даследуюць гэтую тэму з навуковага або сацыялагічнага пункту гледжання, такіх як Малгажата Ганна Харытон — этнолаг і антраполаг, спецыялістка па медыцынскай антрапалогіі, (...)


поўны тэкст артыкула ў друкаваным варыянце газеты або праз тыдзень у архіўным выпуску Нівы.PDF