Ніва № 21 (3550), 26 мая 2024 г.
Усякае зелле (11)Ганна КАНДРАЦЮКУсе звесткі пра тое, што здарылася ў хаце Тоні — з другой рукі. Магчыма шмат тут перабольшанага, але няма рады, пакуль у гэтым вясёлым доме не прыстроілі кругласутачны відэаманіторынг. Самі ўдзельнікі не хочуць гаварыць, што адбывалася цягам апошніх трох перадвелікодных дзён. Калі пытаю ў Пеціка, якім зеллем яго прычаравалі, ён жмурыць вочы і заяўляе: — Забі, не памятаю! Крыху раскажа Гапка. Яна, хоць глухая на левае вуха, тое-сёе бачыла і чула. Бабулька вельмі хоча пагаварыць з жывым чалавекам. Тыдзень таму прывезлі яе ў вёску з зімовага побыту ў Беластоку. Добра яе даглядалі, не скажа дрэннага слова пра сынавую. Толькі самота дабівала. З раніцы ўсе пойдуць на працу, а яна чыпіць як калок у чужых сценах. Ужо ў першы дзень, як завезлі ў горад, думала, што будзе рабіць вясной, калі вернецца на вёску.... І зараз даглядае яна касачы і півоні ў агародчыку, якія вытыркнуліся з зямлі. — Як гэта без работы жыці! У той чацвер насцярожыў яе від трох самаходаў, якія абставілі хатку Тоні. Пайшла пад акно паглядзець, што здарылася. Усяго не разабрала, бо ж глухая на левае вуха. Ды яны ўсе адначасова балбаталі пра нейкую палітыку. Што жондзіць, трэба ўмець і ўсё такое... — Пра палітыку, кажаце? — Ну, пра палітыку. І ёпкаліся, адзін перад другім, як накуплены. То махнула рукой і пайшла да сябе, засунула дзверы і згасіла святло, каб які чорт не прывалокся за гарэлкай. * * (...) |