Ніва № 21 (3550), 26 мая 2024 г.

Архіўныя дакументы пра Міколу Чарнецкага

Сяргей ЧЫГРЫН

19 траўня спаўняецца 125 гадоў з дня нараджэння беларускага нацыянальнага дзеяча, публіцыста, педагога, выдаўца, доктара філасофіі Міколы Чарнецкага (1899-1944).

Мікола Чарнецкі быў родам з вёскі Малыя Азяраны, што каля Крынак. У 1930 годзе ён прыехаў на працу ў беларускую гімназію ў Клецку. На вялікі жаль, педагагічныя здольнасці не паспелі раскрыцца, бо ў 1931 годзе беларуская гімназія ў Клецку была ліквідавана. Мікола Чарнецкі пераехаў у Вільню, стаў сябрам Беларускага навуковага таварыства, выдаваў разам з Яўгенам Аніськам часопіс «Золак» — орган Маладой беларускай сацыялістычнай думкі.

У 1939 годзе савецкія ўлады прызначылі Міколу Чарнецкага дырэктарам школы ў Крынках на Беласточчыне. А праз год — кіраўніком народнай асветы Крынскага раёна. Але працаваць на ніве беларускай асветы Міколу Чарнецкаму прыйшлося нядоўга. Хутка яго арыштавалі органы НКУС. Але з пачаткам вайны яму ўдалося ўцячы дамоў. Ён прыехаў у Беласток і пачаў працаваць у Беларускім нацыянальным камітэце.

Аднойчы польская ўзброеная група акружыла дом роднай сястры Міколы Чарнецкага і забрала брата-беларуса з сабой. А 19 студзеня 1944 года яго па-зверску закатавалі.

У Віленскім Цэнтральным гістарычным архіве (LCVA) у фондзе Клецкай беларускай гімназіі (ф. 207, воп. 1, спр. 32) захоўваюцца дакументы, звязаныя з гісторыяй гімназіі і яе выкладчыкамі. Сярод старых матэрыялаў зберагаецца і пасведчанне (...)


поўны тэкст артыкула ў друкаваным варыянце газеты або праз тыдзень у архіўным выпуску Нівы.PDF