Ніва № 21 (3550), 26 мая 2024 г.

Гады палітвязняў

Уладзімір ХІЛЬМАНОВІЧ

21 траўня і напярэдадні беларуская грамадская супольнасць у замежжы праводзіла акцыі з нагоды Дня салідарнасці з палітвязнямі Беларусі, якія пакутуюць у месцах зняволення. Гэтыя ізалятары часовага ўтрымання, турмы і калоніі розных цудоўных гістарычна гарадоў Беларусі пераўтвораны зараз у месцы здзеку з людской годнасці, у катавальні рэжыму. Так зараз трэба называць установы так званай пенітэнцыярнай сістэмы. Засуджаных па палітычных матывах пазбаўляюць перадач, медыцынскай дапамогі, ліставання з роднымі і блізкімі, пра некаторых палітвязняў нічога невядома месяцамі і нават больш за год. Сталінская сістэма генацыду вярнулася ў Беларусь не проста прывідам, а жахлівай рэальнасцю кожнага дня. Дні палітвязняў сталі гадамі.

21 траўня — Дзень салідарнасці з палітвязнямі Беларусі — гэта дзень пакутніцкай гібелі Вітольда Ашурка. Гэтага культурнага, адукаванага беларускага патрыёта закатавалі да смерці толькі за тое, што ён любіў сваю краіну, шанаваў гістарычныя традыцыі і не быў абыякавым да таго, што робіцца ў яго родным горадзе, ва ўсёй дзяржаве. Тры гады прайшло з дня яго забойства, але дагэтуль ва ўсіх, хто добра ведаў Вітольда, перыядычна ўсплывае боль за тое, што з ім зрабілі. Лішне казаць, што надалей перажываюць яго блізкія. Памятаю, як маці Вітольда праз пару дзён пасля яго пахавання ля магілы задавала сабе і прысутным пытанне: «За што?». Бо ў логіку здаровага людскога мыслення не можа ўкладацца, што (...)


поўны тэкст артыкула ў друкаваным варыянце газеты або праз тыдзень у архіўным выпуску Нівы.PDF