Ніва № 21 (3550), 26 мая 2024 г.
Стаўка на турызм — вельмі добры накірунак. Размова з новавыбраным войтам Мілейчыцкай гміны Себастыянам СавіцкімАляксей МАРОЗАляксей Мароз: — Віншую Вас з выбарам на войта Мілейчыцкай гміны. Раскажыце крыху пра сябе. Себастыян Савіцкі: — Мне 36 гадоў. Я жанаты і ў мяне ёсць дачка ва ўзросце няцэлых двух гадоў. Я магістр палітычных навук па спецыяльнасці самаўрад і мясцовая палітыка, а адукацыю атрымаў на Універсітэце Марыі Кюры-Складоўскай у Любліне. У мінулым я працаваў у рэкламным агенцтве ў Варшаве. Вёў я таксама ўласнае прадпрыемства і займаўся імпартам у галоўным кухоннага начыння і чайнікаў з замежжа ў Польшчу і іх дыстрыбуцыяй. — Што ў першую чаргу маеце намер зрэалізаваць з Вашай выбарчай праграмы? — У першую чаргу будзем рэалізаваць тое, што было запланаванае раней. Змена даты самаўрадавых выбараў з восені на вясну спрычынілася да таго, што я магу дзейнічаць у рамках бюджэту запланаванага ў мінулым годзе. Раней былі нам прызначаны сродкі ў рамках «Польскага ладу» і зараз ёсць у нас інвестыцыі рэалізаваныя за грошы з гэтага фонду. Я лічу, што зараз не час рабіць вялікія змены ў бюджэце на гэты год, толькі трэба рэалізаваць распачатыя інвестыцыі, на якія маюцца прызначаныя сродкі. Нам прызначаны таксама грошы на іншыя інвестыцыі і рыхтуемся, каб пачаць іх рэалізаваць. У маёй выбарчай праграме таксама былі запланаваныя вялікія інвестыцыі, але іх будзем рэалізаваць пазней. Я маю намер цяпер рэалізаваць прапановы з (...) |