Ніва № 20 (3549), 19 мая 2024 г.

Крышку пра катоў

Аляксандр ВЯРБІЦКІ

Якуб Колас: «У Савосева суседа/ Быў пярэсценькі каток,/ Выхаванец Паўла-дзеда,/ Такі слаўны пестунок!/ Нос чарнявы,/ Хвост бялявы,/ Задзірасценькі;/ Кіпцік-шчыпчык/ Заграбасценькі;/ Лапкі-драпкі/ Машастовыя,/ А шарсціначкі/ Шаўковыя;/ Губкі, зубкі/ Адмысловыя;/ Вусы-русы/ Патырчастыя;/ Тая спінка,/ Як націнка,/ Выгінастая./ Вушкі-слушкі/ Не мыляюцца,/ Вочкі ў ночку/ Запаляюцца...» Сказана пра ката амаль усё, але да гэтага можна яшчэ крышку дадаць.

З Вікіпедыі: «У наш час кот з’яўляецца адной з самых папулярных свойскіх жывёл. Прыручэнне ката адбылося прыблізна 9500 гадоў таму на Блізкім Усходзе ў раёне Урадлівага паўмесяца (між Еўфратам і Міжземным морам), дзе ўзніклі і развіваліся найдаўнейшыя чалавечыя цывілізацыі. Прыручэнне пачалося пры пераходзе чалавека да аселага спосабу жыцця, з пачаткам развіцця земляробства, калі з’явіліся лішкі ежы і стала трэба іх захоўваць і абараняць ад грызуноў.

Найстаражытнейшае археалагічнае сведчанне прыручэння ката было знойдзена на Кіпры, дзе ў часе археалагічных раскопак было знойдзена сумеснае пахаванне чалавека і ката, якое датуецца 7500 годам да нашай эры. Таксама было высветлена, што востраў Кіпр быў каланізаваны выхадцамі з раёнаў сучасных Анатоліі (Турцыя) і Сірыі. Раней навукоўцы меркавалі, што першымі прыручылі катоў старажытныя егіпцяне. Аднак найранейшыя сведчанні пра гэта адносіліся да 2000-1900 гадоў да н.э. А нядаўна было высветлена, што ў (...)


поўны тэкст артыкула ў друкаваным варыянце газеты або праз тыдзень у архіўным выпуску Нівы.PDF